Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баі на поўдні Іраку: прынамсі 20 загіблых


БАГДАД У шэрагу гарадоў на поўдні Іраку войскі кааліцыі вядуць баі з сіламі радыкальнага шыіцкага лідэра Мактады Ас Садра . Гэта самыя жорсткія змаганьні з чэрвеня, калі было аб’яўленае спыненьне вагню. Паводле ацэнкі ірацкага міністэрства аховы здароўя ў баёх ўчора і сёньня загінулі 20 чалавек, прынамсі 100 параненыя, у тым ліку 15 амэрыканскіх салдатаў. Сёньня амэрыканскія прадстаўнікі падцьвердзілі гібэль двух марскіх пехацінцаў у Эн-Наджафе. Італьянскія і брытанскія салдаты вядуць баі з паўстанцамі ў Насырыі і Басры. Прэсавы сакратар Ас Садра Махмуд ал Судані"Некаторыя пытаюць, хто вінаваты ў эскалацыі напружаньня. Мы адказваем: Гэта амэрыканскія войскі і губэрнатар Эн-Наджафу”. Калі другі бок хоча аднавіць перамірье, мы гатовыя абмяркоўваць ўсе гэтыя пытаньні з пераходным ўрадам Іраку". У ірацкай правінцыі Анбар губэрнатар сышоў у адстаўку. Тэрарысты Абу Мусаба Ал-Заркаўі захапілі трох яго сыноў і пагражалі забіць іх, калі губэрнатар не пакіне пасаду.
XS
SM
MD
LG