Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цана нафты застаецца надзвычай высокай


На ўсясьветных біржах сыравіны цана сырой нафты застаецца на ўзроўні прынамсі 44 даляраў за барэль (гэта прыкладна 159 літраў). На думку экспэртаў цяперашні скачок цэнаў выкліканы перасьцярогамі зьніжэньня паставак з прычыны нестабільнасьці нафтавага экспарту Іраку і фінансавых праблемаў расейскай кампаніі “ЮКАС”. Прадстаўнікі міжнароднай арганізацыі краінаў –экспарцераў нафты заяўляюць пра гатоўнасьць павялічыць здабычу, каб зьбіць цану. Рост нафтавых цэнаў выклікае падзеньне біржавых каціровак амэрыканскіх кампаніяў.
XS
SM
MD
LG