Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Арышты ў шэрагу краінаў асобаў, датычных да тэрору,


У шэрагу краінаў адбыліся арышты асобаў, зьвязаных з тэрарыстамі. У Штаце Нью-Ёрк арыштаваны імам і заснавальнік мячэці ў горадзе Албэні. У Лёндане затрыманы чалавек, якога расшукваюць сьледчыя ворганы ЗША па абвінавачваньні ў фінансаваньні тэрарыстаў. Тры дні таму брытанскія паліцыя арыштавала 12 асобаў, якія наолежылі да мясцовай сеткі “Аль-Каеды”. Паведамляецца, што сярод затрыманых – адзін з кіраўнікоў “Аль Каеды” Абу Аль-Хіндзі, якога абвінавачваюць у падрыхтоўцы выбуху ў лёнданскім аэрапорце Гітроў. Учора ў Савудаўскай Абрабіі быў арыштаваны адзін з лідэраў мясцовых ісламскіх экстрэмістаў – Фарыс Аль-Захрані. Ён абвінавачваецца ў датычнасьці да шматлікіх тэрактаў.
XS
SM
MD
LG