Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прамова прэзідэнта Ірану ў Баку


БАКУ Учора прэзідэнт Ірану Махад Хатамі прыбыў з трохдзёным візытам у Азэрбайджан . Учора ён правеў перамовы з кіраўніком гэтай краіны Ілхамам Аліевым. Сёньня, выступаючы ў азэрбайджанскім парлямэнце, Хатамі заявіў, што адна з галоўных патрэбаў сучаснасьці – дыялёг цывілізацыяў. Ён назваў недапушчальнымі “аднабаковасьць міжнароднай палітыкі, яе аднаполюснасьць і ўжаваньне падвойных стандартаў”. “Гэта стварае цяжкасьці для народаў” – сказаў Хатамі, паводле яго прыкладамі гэтага зьяўляюцца народы Палестыны і Іраку.
XS
SM
MD
LG