Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кучма пра сяброўства Ўкраіны ў ЭЗ і НАТО


КІЕЎ. Паўнапраўнае сяброўства Ўкраіны ў Эўразьвязе і НАТО застаецца важным складнікам замежнай палітыкі краіны – пра гэта заявіў сёньня прэзыдэнт Кучма. У сярэдзіне ліпеня кіраўнік дзяржавы выдаліў з ваеннай дакрыны Ўкраіны пункты аб імкненьні да поўнай інтэграцыі ў эўрапэйскія й эўраатлянтычныя структуры. Кучма патлумачыў, што зьмены ў ваенную дактрыну былі ўнесеныя ў сувязі з аб’ектыўнай ацэнакай шэрагу фактараў міжнароднай палітыкі. У апараце Рады бясьпекі Ўкраіны паведамілі, што пункты аб імкненьні Ўкраіны да сяброўства ў НАТО й Эўразьвязе былі ўключаныя ў ваенную дактрыну з разьлікам на тое, што на чэрвеньскім саміце НАТО ў Стамбуле Ўкраіна атрымае статус дзяржавы-кандадата ў альянс.
XS
SM
MD
LG