Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баі на поўдні Іраку


БАГДАД На поўдні Іраку ў горадзе Ан-Наджаф другі дзень ідуць баі паміж амэрыканскімі войскамі і сіламі радыкальнага шыіцкага лідэра Мактады Ас Садра. Гэта самыя жорсткія баі з чэрвеня, калі было аб’яўленае спыненьне вагню. Таксама на поўдні Іраку ў гарадзе Ан Насырыя баі з паўстанцамі Ас-Садра вядуць італьянскія баявыя злучэньні. Паводле ацэнкі ірацкага міністэрства аховы здароўя ў баёх ўчора загінулі 19 чалавек. У ірацкай правінцыі Анбар губэрнатар сышоў у адстаўку. Тэрарысты Абу Мусаба Ал-Заркаўі захапілі трох яго сыноў і пагражалі забіць іх, калі губэрнатар не пакіне пасаду.
XS
SM
MD
LG