Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэсавы сакратар МЗС: “А ім [алімпійцам] не патрэбная віза!”


Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Руслан Есін так пракамэнтаваў рашэньне Грэцыі не пускаць на сваю тэрыторыю міністра спорту Юрыя Сівакова.

(Есін: ) “На сёньняшні дзень магу сказаць наступнае – каманда заяўлена, акрэдытацыя атрымана, і з гэтага мы сыходзім. Іншых камэнтароў на дадзены момант не магу даць”.

На пытаньне, ці мае грэцкую візу Юры Сівакоў, прэсавы сакратар МЗС адказаў:

(Есін: ) “А ім не патрэбная віза. Па алімпійскай працэдуры, гэта акрэдытуецца каманда. Наколькі нас праінфармавалі ў міністэрстве спорту і турызму, каманда заяўленая, акрэдытацыя атрыманая. Нейкай іншай інфармацыі ў іх няма. Яны пакуль сыходзяць з гэтага”.

Гл. таксама Грэцыя забараніла ўезд на сваю тэрыторыю міністру спорту Юрыю Сівакову
XS
SM
MD
LG