Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: баі ў Багдадзе, Басры, Нэджэфе


БАГДАД. Ня менш за пяць чалавек загінулі, а звыш дваццаці былі параненыя пры выбуху замінаванага аўтамабіля ля аднаго з аддзяленьняў паліцыі ў горадзе Магавіль, на поўдні ад Багдаду. У Нэджэфе ў баёх паміж амэрыканскімі салдатамі й байцамі шыіцкага клірыка Муктады Ас-Садра загінулі тры чалавекі. Пад Нэджэфам зьбіты амэрыканскі верталёт – некалькі чалавек экіпажу былі параненыя. Баі кааліцыйных войскаў з прыхільнікамі Ас-Садра ідуць таксама ў Басры і ў ваколіцах Багдаду. Ірацкая паліцыя затрымала сямёх іншаземцаў, падазраваных ва ўдзеле ў сутыкненьнях з войскамі ЗША ў Масуле. Ахвярамі ўчорашніх баёў у Масуле сталі 22 чалавекі.
XS
SM
MD
LG