Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя: 7 падлеткаў загінулі ў пажары


ПАРЫЖ. У францускіх Альпах мінулае ночы пры пажары ў цэнтры коннай язды загінулі сем падлеткаў. Яшчэ два чалавекі лічацца зьніклымі бязь вестак. Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў горадзе Лешэрайнэс, дзе здарылася трагедыя, прэм’ер-міністар Францыі Жан-П’ер Рафарэн сказаў: "Я быў дэталёва паінфармаваны пра трагедыю, а затым сустрэўся зь сем’ямі ахвяраў. У такіх сытуацыях словаў замала – мы пастараліся перадаць адно аднаму цеплыню нашых сэрцаў". Прычына пажару пакуль што не ўстаноўленая. Ня выключана, што будынак цэнтру загарэўся пасьля ўдару маланкі.
XS
SM
MD
LG