Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікаюць Расею й Грузію знайсьці агульную мову


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі сёньня прыбыў у Вашынгтон. Ён сустрэнецца з дзяржсакратаром ЗША Колінам Паўэлам, каб абмеркаваць напружанасьць у дачыненьнях паміж Грузіяй і Расеяй. Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр заклікаў Грузію й Расею дасягнуць паразуменьня адносна каўкаскіх рэгіёнаў. Учора Расея рэзка адрэагавала на зробленую напярэдадні заяву прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі. Саакашвілі заявіў, што грузінскія патрульныя караблі будуць весьці агонь па кожным судне, якое незаконна апынецца ля берагоў Абхазіі. Расейскі МЗС ахарактарызаваў пагрозы Саакашвілі як “беспрэцэдэнтныя”, і заявіў, што дзеяньні Грузіі, здольныя нанесьці шкоду расейскім грамадзянам у Абхазіі, атрымаюць належны адпор.
XS
SM
MD
LG