Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША ня будуць выконваць патрабаваньняў экстрэмістаў


ВАШЫНГТОН. Дзярждэпартамэнт ЗША ў сваёй апошняй заяве адносна выкраданьняў закладнікаў у Іраку зноў паўтарыў, што ЗША ня будуць падпарадкоўвавацца патрабаваньням экстрэмістаў. Заява зьявілася ўчора ўвечары – у гэты ж дзень у Іраку вызваленыя шэсьць закладнікаў – чатыры ярданскія й два турэцкія кіроўцы. Экстрэмісцкія групоўкі дамагаліся ад кампаніяў, у якіх працавалі закладнікі, спыненьня апэрацыяў у Іраку. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заявіў, што напярэдадні заплянаванай на канец жніўня нацыянальнай канфэрэнцыі Іраку зьбіраецца паслаць у Багдад свайго спэцыяльнага прадстаўніка дыплямата Ашрафа Казі. Ён прыляціць зь невялікай групай дарадцаў, каб дапамагчы ў арганізаваньні канфэрэнцыі.
XS
SM
MD
LG