Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі прыняты закон аб “манэтызацыі льготаў”, ці плянуе Беларусь таксама ўвесьці новую сыстэму?


Юры Дракахруст, Прага У Расеі прыняты закон аб “манэтызацыі льготаў”, ці плянуе Беларусь таксама ўвесьці новую сыстэму?

Гэтая рэформа выклікала рэзкія пратэсты ў Расеі, прайшоў шэраг даўно ня бачаных у Расеі масавых выступаў пратэсту, сацыёлягі фіксуюць пэўнае зьніжэньне рэйтынгу прэзыдэнта Пуціна.

Супраць ўрадавай прапановы выступіла камуністычная апазыцыя ў Дзярждуме, вулічныя акцыі пратэсту ладзіла партыя “Яблоко”, нават некаторыя губэрнатары й прадстаўнікі прапрэзыдэнцкай партыі “Единая Россия” скрытыкавалі новы закон.

Наколькі расейскі ўрад меў рацыю, прапануючы такую рэформу, ці існуюць пляны аналягічнай рэформы ў Беларусі? На гэтыя пытаньні адказвае намесьнік дырэктара Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, былы міністар працы Беларусі Аляксандар Сасноў.

(Сасноў: ) Што тычыцца канцэпцыі, то я цалкам згодны з тым, што гэта рабіць трэба. Калі мы лічым, што наша эканоміка разьвіваецца ў бок рынкавых адносінаў, то трэба мець сацыяльныя паслугі й сацыяльныя дапамогі, якія цалкам адпавядаюць рынкавай эканоміцы. І манэтызацыя сацыяльных паслугаў – гэта як раз той напрамак, у якім трэба рушыць. І калі расейскі ўрад прасоўвае такі закон, гэта значыць, што ён дасьпеў (урад, а не закон) да таго, каб пайсьці на гэтую меру. Бо гэта цалкам цывілізаваная мера, якую сапраўды трэба рабіць.

Зараз у Расеі левыя і тыя, хто не разумее сытуацыю, змагаюцца за старое, за тое, што было раней. А было так, што з "агульнага катла" карысталіся ільготамі ўсе, у тым ліку і тыя, каму аніякіх ільготаў ня трэба было даваць. Большасьць тых, хто выступае супраць закону, перасьцерагаюцца, што ільготы скасуюць, а грашовую кампэнсацыю не дадуць. Такое здаралася не аднойчы, і ня толькі ў сучаснай Расеі, і таму старыя людзі гэтак і думаюць”.

(Кар.: ) “Спадар Сасноў, некаторыя ў Расеі перасьцерагаюцца, што памеры грашовых выплатаў, якія зараз заменяць натуральныя льготы, могуць не пасьпяваць за інфляцыяй”.

(Сасноў: ) “Вы маеце рацыю, калі кажаце, што інфляцыя можа "зьесьці" грашовыя кампэнсацыі за скасаваныя ільготы. Дык трэба не дапускаць інфляцыі, трэба, каб эканоміка працавала гэтак, каб інфляцыя была на такім жа ўзроўні, як у звычайных, цывілізаваных як мы кажам краінах”.

(Карэспандэнт: ) “Спадар Сасноў, ці ёсьць у Беларусі пляны зрабіць нешта падобнае цяперашняй сацыяльнай рэформе расейскага ўраду. Дарэчы, літаральна ўчора ўрад Беларусі прыняў пастанову пра сыстэму адраснай дзяржаўнай дапамогі. Гэта таксама ёсьць адыход ад прынцыпу “агульнага катла”, які Вы крытыкуеце”.

(Сасноў: ) “У Беларусі таксама ёсьць нейкая праграма, якая накіравана на тое, каб калісьці (не цяпер, але ў будучыні) гэтыя сацыяльныя ільготы былі пераведзеныя ў грашовую форму. У нас уводзіцца пэрсаніфікацыя ўнёскаў у фонд сацыяльнага страхаваньня, фактычна ў пэнсійны фонд. Але гэта тычыцца ня ўсіх адлічэньняў, толькі 1%. А астатняе як было ў "агульны кацёл", гэтак і застаецца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG