Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвая Асэтыя: абстраляна аўтакалёна з расейскай дэлегацыяй


ТБІЛІСІ, МАСКВА. У Паўднёвай Асэтыі сёньня была абстраляная аўтакалёна з расейскай дэлегацыяй. Паўднёваасэтынскія ўлады заяўляюць, што абстрэл пачалі падразьдзяленьні МУС Грузіі. Тбілісі катэгарычна адкідае гэтыя абвінавачаньні. Грузінскі бок прапануе ўладам Паўднёвай Асэтыі поўную дэмілітарызацыю зоны грузінска-асэтынскага канфлікту, – пра гэта паведаміў прэм’ер-міністар Грузіі Зураб Жванія. Раней сёньня Расея рэзка адрэагавала на зробленую напярэдадні заяву прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі. Саакашвілі заявіў, што грузінскія патрульныя караблі будуць весьці агонь па кожным судне, якое незаконна апынецца ля берагоў Абхазіі. Грузінскі прэзыдэнт таксама перасьцярог расейскіх турыстаў ад наведваньня Абхазіі: “Што да Абхазіі я аддаў загад раней і пацьвярджаю яго цяпер: мы будзем весьці агонь па ўсіх караблёх, што ўвойдуць у нашыя тэрытарыяльныя воды, і будзем зараз жа тапіць іх. Дазвольце мне сказаць гэта так званым расейскім турыстам: не расстаўляйце сваіх шэзлонгаў у мясьцінах, прасякнутых грузінскай крывёю”. У сёньняшняй заяве расейскі МЗС ахарактарызаваў пагрозы Саакашвілі як “беспрэцэдэнтныя”, адзначыўшы, што дзеяньні Грузіі, здольныя нанесьці шкоду расейскім грамадзянам у Абхазіі, атрымаюць належны адпор.
XS
SM
MD
LG