Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румынія гатовая дапамагчы Малдове


БУХАРЭСТ. Румынія гатовая аказаць дапамогу Малдове ў даставах электраэнэргіі, – пра гэта, камэнтуючы абвастрэньне сытуацыі ў прыднястроўскім рэгіёне, заявіў пасол Румыніі ў Малдове Філіп Тэадарэску. Паводле ягоных словаў, на знак салідарнасьці з Кішынэвам урад Румыніі адмовіўся ад гандлёвых дачыненьняў з прыднястроўскімі эканамічнымі агентамі, не зарэгістраванымі ў Малдове. З 1 жніўня Малдова ўвяла супраць прыднястроўскага рэгіёну эканамічныя санкцыі – у адказ на закрыцьцё ўладамі Прыднястроўя чатырох школаў з выкладаньнем на румынскай мове. Прэзыдэнт Малдовы Ўладзімір Варонін назваў прыднястроўскіх лідэраў “міжнароднай злачыннай групаю”, гатовай на выкарыстаньне дзяцей у якасьці закладнікаў.
XS
SM
MD
LG