Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кандыдат ў дэпутаты можа патраціць максымум 450 даляраў


Кандыдат ў дэпутаты палаты прадстаўнікоў будзе мець права патраціць ня болей як 450 даляраў. Пра гэта паведаміў сёньня сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік. Ён патлумачыў, што фінансаваньне будзе рабіцца з адной крыніцы. Сакратар ЦВК прыгадаў, што заканадаўства прадугледжвае таксама стварэньне перадвыбарчага пазабюджэтнага фонду. Грамадзяне Беларусі могуць пералічваць на адпаведны рахунак грошы, але яны будуць разьмяркоўвацца паміж усімі кандыдатамі (!). Мікалай Лазавік ня выказаў спадзяваньня, што на гэты рахунак будуць пералічаныя грошы. Ён паведаміў, што на мінулых выбарах у 2000 годзе на рахунак паступілі ўсяго 3 тысячы рублеў ад нейкай пэнсіянэркі. “Дагэтуль ня ведаем, што зь імі рабіць” – сказаў спадар Лазавік. Ён нагадаў, што ўся выбарчая кампанія будзе каштаваць бюджэту каля 7 мільёнаў даляраў, прыблізна па даляру на выбаршчыка.
XS
SM
MD
LG