Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гібралтар ня хоча пад гішпанскую юрысдыкцыю


ГІБРАЛТАР. Парлямэнт Гібралтару чарговы раз аднагалосна пацьвердзіў нежаданьне жыхароў паўвостраву пераходзіць пад юрысдыкцыю Гішпаніі. Сёньня Гібралтар адзначае 300-годзьдзе знаходжаньня пад уладаю Вялікабрытаніі. Тысячы людзей, узяўшыся за рукі, аперазалі жывым ланцугом паўвостраў, дэманструючы згуртаванасьць гібралтарцаў. Ангельцы захапілі Гібралтар у 1704 годзе ў часе вайны “за гішпанскую спадчыну”. У 1713-м Утрэхцкі мірны дагавор канчаткова замацаваў тэрыторыю за Вялікабрытаніяй. Гішпанія дасюль прэтэндуе на гэтую тэрыторыю.
XS
SM
MD
LG