Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парагвай: сьледзтва пасьля трагедыі


АСУНСЬЁН. У Парагваі ўладальнік гандлёвага цэнтру абвіначваецца ў ненаўмысным забойстве больш як 400 чалавек. Яму можа пагражаць зьняволеньне тэрмінам да 15 гадоў. Колькасьць загінулых у выніку пажару ў мінулую нядзелю ў гандлёвым цэнтры застаецца дакладна невядомай. Паводле афіцыйных зьвестак, зьніклымі яшчэ лічацца каля 130 чалавек. Абвешчана трохдзённая жалоба. Распачатае сьледзтва. Паводле сьведкаў, пасьля выбуху й пачатку пажару ахова заблякавала дзверы, каб прадухіліць магчымыя крадзяжы. Арыштаваны ўладальнік гандлёвага корпусу заявіў, што не аддаваў загаду заблякаваць выхад.
XS
SM
MD
LG