Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грузія абараняе тэрытарыяльныя воды


ТБІЛІСІ. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі папярэдзіў улады Абхазіі, што ўзьбярэжны патруль адкрые агонь па ўсіх караблёх, якія парушаць мяжу тэрытарыяльных водаў Грузіі. Учора ўвечары Саакашвілі заявіў прэсе, што такі загад ён аддаў “некалькі месяцаў таму”. Цяпер прэзыдэнт Грузіі нагадаў пра гэта, паводле яго словаў, для бясьпекі турыстаў, якія падарожнічаюць на караблёх у Абхазію з Сочы, расейскага курорту на беразе Чорнага мора. Саакашвілі заявіў, што “не дазволіць расейскім грамадзянам парушаць” тэрытарыяльныя воды яго краіны. Як прыклад сур’ёзнасьці сваіх намераў, Саакашвілі прыгадаў выпадак, калі ў мінулую суботу грузінскі патруль адкрыў агонь па караблі, што ўвайшоў у прыбярэжныя воды Абхазіі ў Чорным моры. Ахвяраў і параненых тады не было.
XS
SM
MD
LG