Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тры ірацкія гвардзейцы і два амэрыканскія вайскоўцы загінулі ў Іраку


БАГДАД. Ня менш за тры вайскоўцы ірацкай нацыянальнай гвардыі і два амэрыканскія жаўнеры былі забітыя ў Іраку ўчора. Ірацкія гвардзейцы загінулі пры выбуху аўтамабіля на поўначы ад Багдаду, паблізу гораду Баакуба. Два амэрыканскія жаўнеры загінулі ў выніку нападу ў правінцыі Аль-Анбар. Частка асноўнага нафтаправоду пашкоджаная выбухам на захадзе ад гораду Кіркук. Выбух здарыўся ў дзень, калі кошт неапрацаванай нафты ўпершыню ўзьняўся да 44-х даляраў за барэль. Да рэкорднага росту цэнаў прычыніліся папярэджаньні адносна тэрактаў у ЗША і няпэўны лёс расейскага нафтавага гіганта “ЮКАС”.
XS
SM
MD
LG