Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дума ўхваліла "Закон аб манетызацыі ільгот"


МАСКВА. Сёньня расейская Дзярждума ў другім чытаньні ўхваліла гэтак званы “закон аб манетызацыі ільгот”, паводле якога старая, яшчэ савецкая сыстэма сацыяльных ільгот замяняецца на грашовыя датацыі. За прыняцьцё закону прагаласавалі 304 дэпутаты, 120 былі супраць, адзін устрымаўся. Блізу будынку Дзярждумы сабраліся амаль 200 чалавек, якія пратэставалі супраць замены ільгот грашовымі выплатамі. Крытыкі цьвердзяць, што грашовыя выплаты будуць зьмяньшацца зь інфляцыяй і будуць неадэкватнай кампэнсацыяй ільготам. Каб Закон уступіў у дзеяньне, яго яшчэ мусіць падтрымаць Сэнат расейскага парляманту і падпісаць прэзыдэнт.
XS
SM
MD
LG