Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябраў ініцыятыўнай групы бяз пашпартаў не рэгіструюць


Старшыня выбарчай камісіі Віцебскай Горкаўскай акругі №17 Сьвятлана Мянжыцкая запатрабавала прынесьці пашпарты ўсіх 10 сябраў ініцыятыўнае групы дзеля праверкі іхнага грамадзянства – паводле заканадаўства, усе яны абавязкова мусяць быць грамадзянамі Беларусі. Паколькі раней нічога падобнага камісіі не практыкавалі, спадару Севярынцу давялося зьвярнуцца ў ЦВК, дзе яму паабяцалі разабрацца ў гэтай сытуацыі.

Урэшце, паводзіны віцебскіх чыноўнікаў былі прызнаныя “перагібам”, і сьпіс ініцыятыўнай групы быў прыняты ды разгляду. Але Павал Севярынец, сутыкнуўшыся з такім стаўленьнем з боку адказных асобаў, выказаў меркаваньне, што перашкодаў для дэмакратычных сілаў на будучых парлямэнцкіх выбарах будзе яшчэ шмат – гледзячы па тым, зь якімі перашкодамі даводзіцца сустракацца на самым пачатку перадвыбарчае кампаніі.
XS
SM
MD
LG