Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя затрымала 11 удзельнікаў акцыі пратэсту супраць расейскай станцыі ў Ганцавічах


У Клецкім раёне затрыманыя міліцыяй 11 ўдзельнікаў акцыі "РЛС – пагроза Беларусі". Арганізаваны Менскай абласной радай партыі БНФ, экалягічна-палітычны марш стартаваў 2 жніўня. Цягам тыдня ўдзельнікі плянавалі прайсьці больш за семдзясят кілямэтраў агітуючы насельніцтва Клецкага і Ганавіцкага раёнаў супраць знаходжаньня на тэрыторыі Беларусі расейскай радыёлякацыйнай вайсковай станцыі, якая месьціцца пад Ганцавічамі.
XS
SM
MD
LG