Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кофі Анан папярэдзіў урад Судану аб неабходнасьці выконваць рэзалюцыю Рады бясьпекі ААН


НЬЮ-ЁРК. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан папярэдзіў урад Судану аб неабходнасьці выконваць рэзалюцыю Рады бясьпекі ААН у пытаньні Дарфуру. Рэзалюцыя заклікае ўрад Судану цягам 30 дзён правесьці раззбраеньне груповак на захадзе краіны. У адваротным выпадку супраць Судану могуць быць уведзеныя санкцыі. Нагадаем, што паводле зьвестак ААН болей за 30 тысячаў чорнаскурых афрыканцаў былі забітыя арабскімі групоўкамі, якія карыстаюцца падтрымкай ураду. Болей за 1 мільён афрыканцаў мусілі пакінуць свае дамы. Дарэчы, учора прэсавы сакратар суданскага войска назваў рэзалюцыю Рады бясьпекі ААН “абвяшчэньнем вайны”.
XS
SM
MD
LG