Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэцкая транспартная кампанія спыніла сваю працу у Іраку


АНКАРА. Турэцкая транспартная асацыяцыя паведаміла, што спыняе перавоз грузаў для амэрыканскіх войскаў у Іраку. Штодзённа 200-300 грузавых аўтамабіляў гэтае кампаніі вазілі грузы у Ірак. Кампанія абвесьціла сваё рашэньне пасьля забойства аднаго з двух турэцкіх кіроўцаў-закладнікаў, -- такім чынам экстрэмісты папярэдзілі, каб рабочыя-мусульмане не працавалі у Іраку. Інфармацыю пра забойства пацьвердзіла учора амбасада Турэччыны ў Багдадзе.
XS
SM
MD
LG