Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Багдадзе загінуў амэрыканскі жаўнер


БАГДАД. Сёньня загінуў адзін амэрыканскі вайсковец у правінцыі Аль-Анбар на захадзе Іраку. Жаўнер марской пэхоты памёр ад ранаў, якія ён атрымаў, паводле прадстаўніка амэрыканскага войску, “у часе апэрацыяў дзеля бясьпекі і стабілізацыі”. Падрабязнасьцяў пакуль не падаецца. Правінцыя Аль-Анбар вызначаецца частымі нападамі на пасты сілаў кааліцыі.
XS
SM
MD
LG