Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парагваі шукаюць прычыны пажару у гандлёвым цэнтры


АСУНСЬЁН. Парагвайскія улады спрабуюць вызначыць прычыну пажару у гандлёвым цэнтры у нядзелю у перадмесьці сталіцы, і як сталася, што болей за 340 чалавек ня мелі магчымасьці выбегчы з будынку і загінулі у полымі. Паводле паліцыі, сьведкі распавядаюць, што як толькі пачаўся пажар, ахоўнікі зачынілі галоўны выхад, каб людзі ня выбеглі з цэнтру, не заплаціўшы за тавары. Уласьнік гандлёвага цэнтру Хуан Піё Пайва затрыманы паліцыяй; ён адмаўляе, што даваў загад зачыніць дзьверы. Пажары забіраюць найбольшую колькасьць жыцьцяў у гэтай Паўдзённа-амэрыканскай краіне цягам апошніх 60-ці гадоў.
XS
SM
MD
LG