Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: забойства турэцкага закладніка


АНКАРА. Турэцкая транспартная асацыяцыя спыняе даставы грузаў для амэрыканскіх войскаў у Іраку. Такое рашэньне стала рэакцыяй на паведамленьні пра забойства экстрэмістамі аднаго з двух турэцкіх кіроўцаў, выкрадзеных у Іраку ў мінулую суботу. Інфармацыю пра сьмерць турэцкага грамадзяніна пацьвердзіла сёньня пасольства Турцыі ў Багдадзе. Тым часам лёс яшчэ сямёх замежных закладнікаў у Іраку па-ранейшаму не вядомы. Пакістан, два грамадзяніны якога былі забітыя мінулым тыднем ірацкімі экстрэмістамі, адмовіўся накіроўваць свае войскі ў Ірак. Раней Саудаўская Арабія прапанавала шэрагу краін узяць удзел у фармаваньні мусульманскага вайсковага кантынгенту.
XS
SM
MD
LG