Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парагвай: звыш 300 ахвяраў пажару


АСУНСЬЁН. Ня менш за 311 чалавек загінулі, а некалькі сотняў былі параненыя пры ўчорашнім пажары ў гандлёвым цэнтры ў сталіцы Парагваю Асунсьёне. Паводле паліцыі, пасьля таго, як пачаўся пажар, ахоўнікі зачынілі галоўны выхад, каб людзі ня выбеглі з цэнтру, не заплаціўшы за купленае. Гэта павялічыла маштаб трагедыі. Дасюль не вядомая прычына выбуху, які прывёў да пажару. У момант выбуху ў гандлёвым цэнтры знаходзіліся каля 700 чалавек. У Парагваі аб’яўленая трохдзённая жалоба па ахвярах трагедыі.
XS
SM
MD
LG