Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пакістанскія спэцслужбы раскрылі пляны новых тэрактаў


ІСЛАМАБАД. Пакістанскія спэцслужбы раскрылі пляны новых тэрактаў супраць ЗША й Вялікабрытаніі. Адпаведная інфармацыя была знойдзеная ў кампутары аднаго зь лідэраў “Аль-Кайды”, арыштаванага на мінулым тыдні. Ахмэд Халфан Гайлані падазраецца ў арганізаваньні выбухаў у амэрыканскіх пасольствах у Кеніі й Танзаніі ў 1998 годзе. Арыштаваны таксама супольнік Гайлані. Адначасна пакістанскія ўлады адмовіліся пацьвердзіць, што атрыманая імі інфармацыя прычынілася да падвышэньня роўню тэрарыстычнай пагрозы ў ЗША.
XS
SM
MD
LG