Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: дамова пра сумленныя выбары


КІЕЎ. Кандыдаты ў прэзыдэнты Ўкраіны лідэр блёку “Наша Ўкраіна” Віктар Юшчанка й старшыня сацыялістычнай партыі Аляксандар Мароз падпісалі сёньня пагадненьне пра сумленныя выбары. У супольнай заяве Юшчанка й Мароз адзначылі, што ў сытуацыі, калі ўлада не зацікаўленая ў правядзеньні сумленнай выбарчай кампаніі, яны аб’ядноўваюць свае намаганьні для грамадзкага кантролю за ходам выбараў. Украінскі Цэнтравыбаркам ужо зарэгістраваў 24-х кандыдатаў на прэзыдэнцкую пасаду. Выбары прэзыдэнта Ўкраіны прызначаныя на 31 кастрычніка.
XS
SM
MD
LG