Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Судан трактуе рэзалюцыю ААН як "абвяшчэньне вайны"


ХАРТУМ. Судан разглядае рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН як “абвяшчэньне вайны”, – заявіў сёньня высокі прадстаўнік суданскай арміі генэрал Мухамэд Бэшыр Сулейман. Паводле ягоных словаў, суданскія вайскоўцы “гатовыя даць адпор ворагам”. Рада Бясьпекі ААН запатрабавала ад ураду Судану на працягу месяца раззброіць арабскія аддзелы, якія тэрарызуюць жыхароў правінцыі Дарфур. За год там былі забітыя ня менш як 50 тысяч чалавек. Рада Бясьпекі пагражае Судану суровымі захадамі, калі зьверствы ў Дарфуры ня будуць спыненыя.
XS
SM
MD
LG