Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя вандалы аблілі чырвонай фарбай будынак сядзібы БНФ у Менску


Валер Каліноўскі, Менск Уначы зь нядзелі на панядзелак невядомыя аблілі чырвонай фарбай дзьверы й вокны сядзібы Беларускага народнага фронту ў Менску. Яны таксама пакінулі на асфальце побач з будынкам малюнак сярпа й молата ды надпіс на рускай мове: “Рукі прэч ад бацькі! АКМ”.

Савецкі райаддзел міліцыі Менску праводзіць праверку гэтага здарэньня. Лідэры БНФ лічаць, што гэта справа рук нейкіх падлеткаў, якія трапілі пад уплыў антыапазыцыйнай прапаганды ў дзяржаўных СМІ й праўрадавых моладзевых арганізацыях.

Гаворыць намесьнік старшыні БНФ Віктар Івашкевіч.

(Івашкевіч: ) “Ня думаю, што тут быў нейкі афіцэр спэцслужбаў, даў загад нейкім людзям, якія прыйшлі й наляпалі. Я думаю, што гэта вынік ідэалягічнай гістэрыі, якая разгортваецца ў грамадзтве. І частка маладых людзей падпадае пад гэтую гістэрыю й учыняе такія дзеяньні. Натуральна, што заўсёды былі й будуць у краіне людзі розных поглядаў. Але тая ідэалягічная гістэрыя, якая цяпер вядзецца, падштурхоўвае дурную моладзь. Прычым, як я падазраю, можа, дзяцей школьнага ўзросту”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG