Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША падвысілі ровень тэрарыстычнай пагрозы


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты падвысілі ровень тэрарыстычнай пагрозы для найбольшых фінансавых цэнтраў у Нью-Ёрку й Вашынгтоне з “жоўтага” да “аранжавага” – да роўню “высокай гатовасьці”. Рашэньне прынятае на аснове найнавейшай выведкавай інфармацыі, якая сьведчыць, што “Аль-Кайда” можа рыхтаваць атакі на фінансавыя ўстановы з выкарыстаньнем замінаваных аўтамабіляў. Пляны нападаў на фінансавыя цэнтры "Аль- Кайда" распрацоўвала гадамі, як сьведчыць падрабязная інфармацыя выведкі. Паведамляецца пра пяць патэнцыйных аб’ектаў тэрору – штаб-кватэры Міжнароднага валютнага фонду і Ўсясьветнага банку ў Вашынгтоне, Фондавая біржа й цэнтар "Citigroup" у Нью-Ёрку, а таксама будынак фінансавага кантролю ў Ньюарку, што ў штаце Нью-Джэрсі. Каля гэтых будынкаў вельмі актыўны рух: у сярэднім апоўдні ў працоўны дзень тут кожную хвіліну праходзіць 14 мінакоў. У гэтых раёнах паліцыя будзе спыняць і правяраць аўтамабілі й цягачы, будуць актывізаваныя назіральныя відэакамеры, значна павялічыцца колькасьць паліцыйных патруляў, створаныя г.зв. барыкады бясьпекі, распрацаваныя новыя схемы руху й пляны эвакуацыі. У Нью-Ёрку будуць устаноўленыя пункты кантролю на Мангэтане, будзе таксама падвойная бясьпека вакол асноўных афіцыйных будынкаў.
XS
SM
MD
LG