Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: выбухі каля хрысьціянскіх храмаў


БАГДАД. Ня менш за 18 чалавек загінулі, а дзясяткі атрымалі раненьні сёньня ўвечары ў выніку скаардынаванай сэрыі выбухаў каля хрысьціянскіх храмаў у Багдадзе й Масуле. Сёньняшнія выбухі – першы выпадак атак тэрарыстаў на хрысьціянскія храмы ў Іраку. Тэракты былі скіраваныя супраць армянскай, каталіцкай, халдэйскай і асырыйскай цэркваў. Ватыкан рэзка асудзіў вечаровыя выбухі каля храмаў, ахарактарызаваўшы іх як “жахлівыя й трывожныя”. Усяго ў Іраку жыве каля 800 тысяч хрысьціянаў. Раней сёньня яшчэ пяць чалавек загінулі, а звыш пяцідзесяці былі параненыя пры выбуху замінаванага аўтамабіля побач з аддзяленьнем паліцыі ў Масуле. Паводле амэрыканскага камандаваньня, адзін салдат ЗША загінуў, а яшчэ два параненыя ў выніку выбуху закладзенай пры дарозе бомбы паблізу Самары, за 100 кілямэтраў на поўнач ад Багдаду. Тым часам у Фалюджы працягваліся баі паміж амэрыканскімі войскамі й паўстанцкімі аддзеламі. Паведамляецца пра загубу ня менш як дзесяцёх паўстанцаў.
XS
SM
MD
LG