Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная гандлёвая арганізацыя: кампраміс для лібэралізацыі гандлю


ЖЭНЭВА. Чальцы Міжнароднай гандлёвай арганізацыі дасягнулі рамкавага пагадненьня аб лібэралізацыі ўсясьветнага гандлю. Пагадненьне прадугледжвае паступовую адмену экспартных субсыдыяў на сельскагаспадарчую прадукцыю й зьніжэньне датацыяў аграрнаму сэктару ў разьвітых дзяржавах. Гэта дазволіць разьвіваным краінам пашырыць рынкі збыту сваіх тавараў. Камэнтуючы сёньняшнія дамоўленасьці, генэральны ды-рэктар Міжнароднай гандлёвай арганізацыі Супачай Панічпакдзі заявіў: "Я думаю, што сёньня мы перажываем гістарычны момант. Гэта сапраўды гістарычны момант, бо чальцы нашай арганізацыі зноў даказалі, што супольнымі намаганьнямі можна пераадолець любыя перашкоды". Дасягнутая сёньня ў Жэнэве дамоўленасьць – ключавая для падпісаньня Ўсясьветнага гандлёвага пагадненьня, якое застаецца прадметам перамоваў з 2001 году.
XS
SM
MD
LG