Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Канцлер Нямеччыны возьме удзел ва урачыстасьці у памяць 60-ай гадавіны Варшаўскага паўстаньня


ВАРШАВА. Канцлер Нямеччыны Гэрхард Шрёдар 1 жніўня наведае Варшаву, дзе возьме удзел ва урачыстасьці у памяць 60-ай гадавіны Варшаўскага паўстаньня. Гэта мае спрыяць далейшаму польска-нямецкаму прымірэньню дзьвух краінаў у рэгіёне, які быў пад савецкім уплывам цягам 45 гадоў. Паўстаньне адбылося у часе другой сусьветнай вайны. Варшава была зруйнаваная пасьля жорсткай барацьбы паміж нямецкай і польскай партызанскай арміямі, тым часам савецкія войскі назіралі за гэтым з іншага берага Віслы. Тады загінуў кожны пяты жыхар Варшавы. За разгром польскага паўстаньня адказваў генэрал СС Эрых фон Бах, адказны за забойства сотняў тысячаў габраяў, беларусаў і палякаў.
XS
SM
MD
LG