Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У акруговыя камісіі Гомельшчыны не пусьцілі прадстаўнікоў БНФ, Партыі працы, Партыі народнай згоды й Народнай грамады


Сёньня Гомельскі аблвыканкам і прэзыдыюм аблсавету зацьвердзілі склад 17 акруговых камісіяў па выбарах дэпутатаў парлямэнту. З васьмі партыяў, якія прапанавалі сваіх кандыдатаў, у склад камісіяў уключаны вылучэнцы толькі чатырох партыяў: па 3 чалавекі – ад Аб’яднанай грамадзянскай і Лібэральна-дэмакратычнай партыяў, 5 – ад ПКБ, 6 – ад КПБ.

Цікава, што, напрыклад, ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў камісіі ўвайшлі толькі 23 адсоткі вылучэнцаў (3 з 13). Затое ў артадаксальных камуністаў з КПБ уведзены ў акруговыя выбарчыя камісіі 85 адсоткаў прапанаваных прадстаўнікоў (6 з 7). Ніводнага свайго прадстаўніка ў рэгіёне ня будуць мець у выбарчых камісіях БНФ, Беларуская партыя працы, Партыя народнай згоды, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада). Іхнія вылучэнцы адрынутыя аблвыканкамам і прэзыдыюмам аблсавету падчас фармаваньня складу акруговых выбарчых камісіяў.
XS
SM
MD
LG