Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рэзалюцыя ААН пагражае зрабіць рашучыя захады супраць Судану, калі ня спыняццца жорсткія забойствы у правінцыі Дарфур


НЬЮ-ЁРК. Рада Бясьпекі ААН сёньня адзінагалосна (13:0) прыняла рэзалюцыю, у якой пагражае зрабіць рашучыя захады супраць Судану, калі ўлады гэтай краіны ня спыняць жорсткія забойствы у правінцыі Дарфур. Пры галасаваньні устрымаліся Кітай і Пакістан. З праекту рэзалюцыі, прапанаванай ЗША, на ініцыятыву Расеі, Кітаю і Пакістана было выкрэсьленае слова “санкцыі”. Рада Бясьпекі ААН патрабуе, каб суданскія ўлады ў працягу 30 дзён разброілі арабскія групоўкі, якія больш за год тэрарызуюць чорнае насельніцтва Дарфуру. Пасол ЗША у ААН, Джон Данфорс, падкрэсьліў, што мэта рэзалюцыі – не караць Судан, але спыніць пакуты у Дарфуры.
XS
SM
MD
LG