Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румынія заклікала Расею прымусіць ўлады Прыднястроўя спыніць закрыцьцё малдаўскіх школаў


БУХАРЭСТ. Прэзыдэнт Румыніі Іён Іліеску заклікаў сёньня Расею выкарыстаць свой уплыў на ўлады Прыднястроўя, каб пакласьці канец закрыцьцю школаў з навучаньнем на малдаўскай мове, якая, фактычна, ідэнтычная румынскай. Іліеску назваў сытуацыю, што склалася ў Прыднястроўі, непрымальнай. На гэтым тыдні ўлады самаабвешчанай Рэспублікі зачынілі дзьве школы і арыштавалі шасьцярых удзельнікаў акцыі паратэсту, арганізаванай настаўнікамі і бацькамі вучняў.
XS
SM
MD
LG