Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афрыканскі Зьвяз зьвярнуўся да кіраўніцтва Судану з заклікам абараніць мірных жыхароў заходняй правінцыі Дарфур


АКРА. Афрыканскі Зьвяз падчас сустрэчы на найвышэйшым узроўні ў Гане зьвярнуўся да кіраўніцтва Судану з заклікам абараніць мірных жыхароў заходняй правінцыі Дарфур. 30 тысяч цывільных асобаў загінула і больш за 1 мільён былі вымушаныя пакінуць свае дамы ў Дарфуры ў выніку дзеяньняў арабскай міліцыі супраць чорнага насельніцтва за апошнія 17 месяцаў. Прэзыдэнт Нігерыі Алюзган Абазанджа, які цяпер кіруе Афрыканскім Зьвязам, паведаміў, што ўсе 13 лідэраў, якія бяруць удзел у сустрэчы, пагадзіліся павялічыць сілы Афрыканскага Зьвязу ў Дарфуры, дзе цяпер прысутнічаюць толькі бязбройныя назіральнікі.
XS
SM
MD
LG