Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Клайпедзе закончыліся вайсковыя манэўры НАТО


ВІЛЬНЯ. Сёньня ў Клайпедзе завершыліся міжнародныя вайсковыя манэўры НАТО пад назвай “Выратавальныя апэрацыі і мэдычная дапамога”. Манэўры праходзілі ў межах праграмы “Партнэрства дзеля міру”. Гэты былі буйнейшыя манэўры пад эгідай нато, пасьля ўступленьня краінаў Балтыі ў альянс. Камандуючы вучэньнямі амэырканскі палкоўнік Брус Гордан адзначыў высокую гатовасьць літоўскага боку дзейнічаць у экстрэмальных сытуацыях. У манэўрах бралі ўдзел 320 вайскоўцаў і прадстаўнікі грамадзянскіх структураў з 12 краінаў. Разам з вайскоўцамі НАТО трэніраваліся спэцыялісты з Украіны, Малдовы, Азэйрбайджану, Армэніі, Грузіі і Ўзбэкістану.
XS
SM
MD
LG