Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Юшчанка: Расея застанецца галоўным стратэгічным партнэрам Украіны.


КІЕЎ. Лідэр блёку “Наша Ўкраіна” Віктар Юшчанка заявіў, што ў выпадку яго перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах Расея застанецца галоўным стратэгічным партнэрам Украіны. Пры гэтым ён дадаў, што Эўропа таксама зьяўляецца зонай стратэгічнага інтэрэсу Ўкраіны, што ён ня бачыць тут супярэчнасьцяў і не разглядае абодва зьнешнепалітычныя вэктары як узаемавыключныя. Гаворачы аб расейскім фактары на маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбарах, Юшчанка сказаў, што гэты фактар ня ёсьць вызначальны, але дастаткова важны. Паводле Юшчанкі, у апошнія гады зьнешняя палітыка Ўкраіны ператварылася ў прадзьмет гандлю з Расеяй і Захадам.
XS
SM
MD
LG