Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 31 ліпеня пачнецца працэс дэпартацыі прафэсара Алана Флаўэрза


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі пашпартна-візавай службы Партызанскага раёна Менску паведамілі ангельскаму прафэсару Алану Флаўэрзу, што з 31 ліпеня пачнецца працэс ягонай дэпартацыі. Паводле словаў намесьніка кіраўніка аддзела Уладзімера Кузуры, імя прафэсара ўнесьлі ў сьпіс асобаў, якім забаронена знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

На пытаньні “Хто складаў сьпіс?” і “Калі туды ўнесьлі імя прафэсара?” спадар Кузура адказаць адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што гэтыя пытаньні знаходзяцца ў кампэтэнцыі КГБ. Чаму чалавек, які цягам дванаццаці гадоў столькі зрабіў для Беларусі ў межах навуковага і культурніцкага супрацоўніцтва, стаў для краіны пэрсонай “нон грата”? На гэтае пытаньне ні віцэ-консул Брытанскай амбасады, ні Алан Флаўэрз адказу так і не пачулі.

Больш за тое, іх не пусьцілі ў кабінэт кіраўніка міліцыі Партызанскага раёну Валянціна Міхневіча, калі той разглядаў адміністрацыйны пратакол. Яму спатрэбілася 5 хвілінаў, каб завочна вынесьці папярэджаньне. Толькі пасьля настойлівых просьбаў замежнікаў даць тлумачэньні, начальнік іх прыняў, але адказваць на пытаньні адмовіўся і адразу папрасіў пакінуць ягоны кабінэт.

Пашпарт Алана Флаўэрза знаходзіцца ў сп.Кузуры. Ён паведаміў, што прафэсар ня мае права самастойна пакінуць межы Беларусі, пакуль не завершыцца працэдура дэпартацыі.

Менская міліцыя зьбіраецца дэпартаваць грамадзяніна Вялікай Брытаніі доктара Алана Флаўэрза?
XS
SM
MD
LG