Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы адзін з самых вышукваных чальцоў "Аль-Кайды"


ІСЛАМАБАД. Пакістанскія ўлады паінфармавалі пра арышт аднаго з самых вышукваных у сьвеце чальцоў “Аль-Кайды” Ахмэда Халфана Гайлані. Гайлані падазраюць у дачыненьні да арганізаваных “Аль-Кайдаю” ў 1998 годзе выбухаў у амэрыканскіх пасольствах у Кеніі й Танзаніі. За інфармацыю, якая прывядзе да затрыманьня Гайлані, ФБР прапаноўвала 25 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG