Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдова гатовая на санкцыі супраць Прыднястроўя


КІШЫНЭЎ. Міліцыя ў Рыбніцы зачыніла сёньня яшчэ адну – ужо трэцюю школу ў Прыднястроўі, у якой выкладаньне вядзецца на румынскай мове. Кіраўнік місіі АБСЭ ў Малдове Ўільям Гіл назваў сытуацыю ў прыднястроўскім рэгіёне “выбуховай”. Сёньня ўвечары ўлады Малдовы прынялі пастанову аб ўвядзеньні эканамічных санкцыяў супраць прыднястроўскага рэгіёну. Паводле пастановы, калі ўлады Прыднястроўя не нармалізуюць сытуацыі, санкцыі будуць уведзеныя з 1 жніўня. Таксама сёньня пасол ЗША ў АБСЭ Стывэн Майнікес заявіў, што Злучаныя Штаты гатовыя ўжыць новыя эканамічныя санкцыі супраць Прыднястроўя.
XS
SM
MD
LG