Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Свабодны прафсаюз ў Наваполацку правёў яшчэ адзін пікет


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Сёньня ўвечары наваполацкімі актывістамі Свабоднага прафсаюзу быў зладжаны пікет супраць масавага пераводу работнікаў дзяржпрадпрыемстваў на кантрактную форму працы. Па ліку гэта чатырнаццатая «антыкантрактная» вулічная акцыя Свабоднага прафсаюзу ў рэгіёне.

Пікет ладзіўся па старой завядзёнцы: з плякатамі, сьцягамі Свабоднага прафсаюзу і з традыцыйным раздаваньнем мінакам дэмакратычнай прэсы. Па сьведчаньні пікетоўцаў – а бралі ўдзел у акцыі адзінаццаць чалавек – гэта была «вечаровая сэсія» пікету, бо сёньня ад самага ранку група прафсаюзных актывістаў ужо раздавала улёткі з матэрыяламі аб наступствах пераходу на працоўны кантракт ля прахадной ААТ «Нафтан».

Пікет прайшоў без эксцэсаў і доўжыўся 1,5 гадзіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG