Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Агульнанацыянальная канфэрэнцыя ў Іраку адкладзеная да 15 жніўня


БАГДАД. Агульнанацыянальная канфэрэнцыя ў Іраку адтэрмінаваная на два тыдні – да 15 жніўня. Канфэрэнцыя, якая мае абраць Нацыянальную раду, адкладзеная на просьбу генэральнага сакратара ААН Кофі Анана. Паводле ААН, на арганізаваньне сапраўды рэпрэзэнтатыўнага форуму патрэбны даўжэйшы час. Прэм’ер-міністар часовага ірацкага ўраду Іяд Аляўі, знаходзячыся зь візытам у Саудаўскай Арабіі, заклікаў сёньня мусульманскія й арабскія краіны дапамагчы стабілізаваць сытуацыю ў Іраку, накіраваўшы туды свае войскі: "Гэта ўсясьветная вайна. Сілы зла процістаяць нам. Нам даводзіцца несьці страты. Мы хочам выйграць. Мы мусім выйграць. Другой дарогі няма. І я заклікаю лідэраў ісламскіх дзяржаваў і арабскіх дзяржаваў згуртавацца".
XS
SM
MD
LG