Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міжнародны трыбунал скараціў тэрмін зьняволеньня былому генэралу басьнійскіх сэрбаў


ГААГА. Міжнародны трыбунал у Гаазе скараціў да дзевяці гадоў 45-гадовы тэрмін зьняволеньня Ціхаміру Блашкічу – былому генэралу басьнійскіх сэрбаў. Генэрал быў асуджаны ў 2000 годзе – яго вінавацілі ў злачынствах супраць чалавечнасьці й грубых парушэньнях Жэнэўскіх канвэнцыяў у часе вайны ў Босьніі ў 1992-1995 гадох. Цяпер суд зьняў з Блашкіча 17 абвінавачваньняў з 20-ці, у тым ліку – у этнічных чыстках. Суд пацьвердзіў абвінавачваньні Блашкіча ў незаконных затрыманьнях цывільнага жыхарства, негуманным абыходжаньні зь вязьнямі й выкарыстаньні прымусовай працы. Блашкіч знаходзіцца ў зьняволеньні з красавіка 1996 году – меней як праз год ён можа выйсьці на волю.
XS
SM
MD
LG