Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС патрабуе, каб супрацоўнікі расейскай тэлекампаніі РТР у Менску здалі акрэдытацыйныя пасьведчаньні


Валер Каліноўскі, Менск МЗС Беларусі пазбавіў акрэдытацыі увесь склад карпункту расейскай тэлекампаніі РТР у Менску. Як паведаміў нашаму радыё кіраўнік карпункта Андрэй Качура, сёньня ўвечары яго выклікалі ў МЗС і запатрабавалі вярнуць акрэдытацыйныя пасьведчаньні.

Супрацоўнікі МЗС зачыталі Андрэю Качуру выпіску з паседжаньня калегіі МЗС Беларусі. У ёй гаворыцца пра “неправамернасьць дзейнасьці ў Беларусі прадстаўніцтва ВГТРК” у сувязі з парушэньнем ім закону аб СМІ.

Такім чынам, дзейнасьць карпункта РТР ў Беларусі забароненая.

Раней МЗС Беларусі прыняў рашэньне адкласьці разгляд заяўкі на рэгістрацыю прадстаўніцтва тэлекампаніі ў Менску. Гэтыя рашэньні адбыліся пасьля сюжэта тэлекампаніі РТР аб акцыі апазыцыі 21 ліпеня ў дзясятую гадавіну прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў А. Лукашэнкі.

Беларускія ўлады заявілі, што журналіст РТР Дзьмітрый Пятроў завысіў колькасьць удзельнікаў акцыі і запатрабавалі ад РТР прабачэньняў. Прабачэньняў ад тэлекампаніі няма дагэтуль.
XS
SM
MD
LG