Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будзе створаная Балтыйская кінэматаграфічная ВНУ


РЫГА. Новы дырэктар Латвійскага цэнтру кінэматаграфіі Ільзэ Гайлітэ-Холмбэрга сваёй першай задачаю на новай пасадзе лічыць распрацоўку праекту Балтыйскай кінэматаграфічнай ВНУ. У фондзе кінэматаграфіі скандынаўскіх і балтыйскіх краінаў на гэтыя мэты цяпер ёсьць 8,5 млн. дацкіх кронаў. Каб атрымаць гэтыя грошы, краіны Балтыі павінны пагадзіцца што да стварэньня агульнай канцэпцыі кінэматаграфічнай навучальнай установы да верасьня. Мяркуецца, што ў новай ВНУ будуць працаваць выкладчыкі з ўсяго сьвету і ўзровень адукацыі будзе вышэйшы за цяперашні ў гэтай сфэры.
XS
SM
MD
LG